На сімпозіуме з вялікім дакладам “Запуск Кітаем новай эры - новыя шансы для ўсяго сусветнага развіцця” выступіў Член Палітбюро ЦК КПК, загадчык Аддзела прапаганды ЦК КПК Хуан Куньмін. Паводле яго слоў, у сацыялізме з кітайскай спецыфікай наступіла новая эпоха, якая мае асаблівае гістарычнае значэнне. Гэты падыход абавязкова акажа глыбокі ўплыў на ўсё чалавецтва. Кітай мае намер сумесна са ўсёй сусветнай супольнасцю прыкладаць намаганні для стварэння больш прыгожага свету. Былы прэм’ер-міністр Францыі Дамінік дэ Вільпэн адзначыў, што па меры свайго развіцця Кітай адыграе яшчэ больш важную ролю на міжнароднай арэне.
Экс-прэм’ер Пакістана Шаукат Азіз падкрэсліў, што праект “Адзін пояс - адзін шлях” мае вялікае значэнне для далейшага развіцця сусветнай эканомікі. Ён заклікаў краіны свету прыняць удзел у гэтай ініцыятыве, а таксама расказаў пра змены ў Пакістане па меры рэалізацыі дадзенага праекта.
Кіраўнік Навукова-даследчага інстытута Кеніі па вывучэнні палітыкі афрыканскіх краін Пітэр Кагванджа выказаў надзею на паглыбленне і пашырэнне супрацоўніцтва Кітая з Афрыкай у будучыні. “Кітайская мара па сутнасці цесна звязаная з спадзяваннямі народаў іншых краін, - адзначыў ён. - Перспектыўны план развіцця Кітая прадаставіць новыя магчымасці для кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва”.
З велізарнай цікавасцю быў сустрэты даклад дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігара Катлярова. Ён, спаслаўшыся на сацыялагічныя даследаванні, праведзеныя ў Беларусі, расказаў пра вялікую працу, якая праводзіцца ў нашай краіне, па пашырэнні эканамічных, палітычных, культурных і іншых сувязей з Паднябеснай. Прычым гэтая дзейнасць, сумесныя беларуска-кітайскія праекты маюць безумоўную падтрымку беларускага народа.
Адбыліся сустрэчы І. Катлярова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірылам Рудым, экспертамі з Кубы, Кеніі, Таджыкістана, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, обгавораны далейшыя перспектывы сумеснай работы.