Арганізатарамі круглага стала выступілі Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, навуковых інстытутаў, навукова-вытворчых арганізацый, прадпрыемстваў рэальнага сектара, галіновых саюзаў і асацыяцый дзяржаў-членаў ЕАЭС.
З прывітальным словам выступілі Член Калегіі (Міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі С.С. Сідорскі, намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі П.П. Казакевіч, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь А.Л. Ламакіна, Старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Е.Б. Адаменка. У рамках сесіі “Стратэгічныя напрамкі інтэграцыі ў АПК дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза” з тэматычнымі дакладамі выступілі дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі С.Б. Бубен, дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.І. Бельскі, дырэктар Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.П. Шпак, намеснік дырэктара ФГБНУ “Федэральны навуковы цэнтр аграрнай эканомікі і сацыяльнага развіцця сельскіх тэрыторый - Усерасійскі навукова-даследчы інстытут эканомікі сельскай гаспадаркі” Т.Г. Бандарэнка, дырэктар ФГБНУ “Усерасійскі навукова-даследчы інстытут эканомікі і нарматываў” А.М. Тарасаў.
У рамках сесіі “Паглыбленне галіновага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў ЕАЭС па адчувальных сельскагаспадарчых таварах” з тэматычнымі дакладамі выступілі памочнік Члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Р.А. Рамашкін, намеснік старшыні Праўлення Саюза цукравытворцаў Расіі (Саюзрасцукар) С.В. Міронаў, выканаўчы дырэктар Маслатлушчавай асацыяцыі Еўразійскага эканамічнага саюза А.М. Мухлаеў, генеральны дырэктар Расійскага птушкагадоўчага саюза Г.А. Бабылёва, загадчык аддзела ФГБНУ “Федэральны навуковы цэнтр аграрнай эканомікі і сацыяльнага развіцця сельскіх тэрыторый - Усерасійскі навукова-даследчы інстытут эканомікі сельскай гаспадаркі” А.І. Алтухоў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ФГБНУ “Нацыянальны цэнтр збожжа імя П.П. Лук’яненкі” М.Ф. Лаўранчук, дырэктар ФГБНУ “Усерасійскі селекцыйна-тэхналагічны інстытут садоўніцтва і гадавальнікаводства” І.М. Кулікоў.
У ходзе абмеркавання эксперты далі ацэнку дасягнення мэт і задач узгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі і выпрацавалі прапановы па развіцці галіновага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.