Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.12.2017

Названы лаўрэаты рэспубліканскіх конкурсаў, прысвечаных Году навукі

НАН Беларусі падвяла вынікі рэспубліканскіх конкурсаў, прысвечаных Году навукі. Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сакавіку 2017 года прыняў рашэнне правесці ў 2017 годзе рэспубліканскія конкурсы, прысвечаныя Году навукі. Конкурсы Года навукі праводзіліся ў мэтах: падтрымкі таленавітых вучоных Рэспублікі Беларусь; садзейнічання развіццю айчынных навуковых школ, фундаментальнай і прыкладной навукі, навукаёмістых распрацовак; умацавання ўзаемадзеяння навукі з галінамі эканомікі, сацыяльнай сферай, забеспячэння ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны; развіцця інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Конкурсы праводзіліся па наступных намінацыях: “Лепшая навуковая работа ў галіне фундаментальных даследаванняў”; “Лепшая навуковая работа ў галіне прыкладных даследаванняў”; “Лепшая навуковая работа ў галіне гуманітарных навук”; “Лепшая навуковая работа маладых вучоных”; “Лепшая навуковая распрацоўка”; “Лепшая публікацыя аб навуцы”. У конкурсах, прысвечаных Году навукі, вучоныя краіны праявілі вялікую актыўнасць. На саісканне прэмій было вылучана 65 работ. Работы прадстаўлены ад НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама ад іншых арганізацый.

На падставе прапаноў Камісіі па прэміях Прэзідыум НАН Беларусі прыняў рашэнне прысудзіць Прэміі Года навукі:

Намінацыя “Лепшая навуковая работа ў галіне фундаментальных даследаванняў”

Ягораў Аляксандр Дзмітрыевіч, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; Малюцін Віктар Барысавіч, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар фізіка-матэматычных навук - за навуковую работу “A. Egorov, V. Malyutin. A method for the calculation of characteristics for the solution to stochastic differential equations”, Monte Carlo Methods and Applications, Volume 23, Issue 3 (2017), P. 149 - 158;
Нікалаевіч Ларыса Мікалаеўна, загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, дацэнт - за цыкл работ “Распрацоўка спосабаў кантролю праліферацыі пухлінных клетак, заснаваных на змене функцыянальнага стану глутаматных рэцэптараў на мадэлі кланальнай гетэрагеннасці пухлінных клетак in vitro »;
Панкоў Аляксандр Альбертавіч, галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часткі ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога”, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; Цытрынаў Андрэй Віктаравіч, дацэнт установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога”, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт - за работу “Вызначэнне спіна базона Хігса пасродкам асіметрыі цэнтр край у дыфатонным канале на Вялікім адронным колайдары”.

Намінацыя “Лепшая навуковая работа ў галіне прыкладных даследаванняў”

Казарноўская Галіна Васільеўна, прафесар установы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”, кандыдат тэхнічных навук дацэнт; Абрамовіч Наталля Анатольеўна, загадчык кафедры ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт - за навуковую работу “Тэхналогія вырабу слуцкіх паясоў і развіццё вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі”;
Рабцаў Генадзій Іванавіч, загадчык лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт; Багдановіч Максім Уладзіміравіч, намеснік дырэктара дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук; Ланцаў Канстанцін Ігаравіч, малодшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”; Рабцаў Андрэй Генадзьевіч, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт; Шчамялёў Максім Анатольевіч, намеснік загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук - за работу “Даследаванне асаблівасцей фарміравання лазерных пучкоў высокай якасці і распрацоўка высокаэфектыўных лазерных выпраменьвальнікаў новага пакалення з дыёднай накачкай”;
Шчасная Надзея Іванаўна, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”; Войчанка Наталля Валер’еўна, асістэнт кафедры дзяржаўнай установы адукацыі “Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі”. Плятнёў Андрэй Сяргеевіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н.Н.Аляксандрава”, кандыдат медыцынскіх навук; Улашчык Уладзімір Сяргеевіч, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, акадэмік, доктар медыцынскіх навук, прафесар - за комплекс прац “Фотамагнітатэрапія: тэарэтыка-эксперыментальнае абгрунтаванне, апарат і клінічнае прымяненне”.

Намінацыя “Лепшая навуковая работа ў галіне гуманітарных навук”

Лакотка Аляксандр Іванавіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэмік, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар - за цыкл работ “Архітэктура Беларусі: нацыянальны стыль, спадчына, еўрапейскі і сусветны кантэкст”;
Няфёдаў Сяргей Мікалаевіч, начальнік навуковага аддзела дзяржаўнай установы “Навукова-практычны цэнтр Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт - за работу “Забеспячэнне якасці і павышэнне дакладнасці судовай экспертызы”.

Намінацыя “Лепшая навуковая работа маладых вучоных”

Калтовіч Ірына Васільеўна, старшы навуковы супрацоўнік навукова-вытворчага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці” Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”, кандыдат тэхнічных навук - за цыкл работ “Распрацоўка тэхналогій вытворчасці спецыялізаваных і функцыянальных мясных прадуктаў павышанай харчовай і біялагічнай каштоўнасці”; Лук’янаў Аляксандр Сяргеевіч, старшы інспектар сектара міжнароднага супрацоўніцтва дзяржаўнай установы адукацыі “Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” - за работу “Нанакампазітныя матэрыялы на аснове поліэфіру і поліаміду, якія валодаюць перманентнай вогнеўстойлівасцю”;
Марчук Сяргей Аляксандравіч, урач-псіхіятр-нарколаг 18-га наркалагічнага аддзялення дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя”; Захарэвіч Вольга Юр’еўна, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя” - за работу “Распрацоўка новых метадаў аказання медыцынскай дапамогі пры расстройствах аўтыстычнага спектра”; Палякоў Дзмітрый Барысавіч, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук - за манаграфію “Дакладныя рознасныя схемы”;
Саўчук Аліна Леанідаўна, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат хімічных навук - за работу “Распрацоўка імунахімічных тэст-сістэм для колькаснага вызначэння брасінастэроідаў і іх прымяненне ў аналізе раслінных аб’ектаў, брасінастэроідутрымліваючых прэпаратаў і фізіялагічных вадкасцей”;
Шклярык Вадзім Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” - за манаграфію “Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы” (Мінск: Беларус. навука, 2017. - 196 с. ).

Намінацыя “Лепшая навуковая распрацоўка”

Длугуновіч Вячаслаў Андрэевіч, загадчык цэнтра дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар фізіка-матэматычных навук; Жданоўскі Уладзімір Анатольевіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук; Ісаевіч Анатолій Уладзіміравіч, намеснік загадчыка цэнтра дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук; Луцэнка Яўгеній Віктаравіч, намеснік загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт; Ніканенка Сяргей Віктаравіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” - за работу “Эталонна-вымяральны комплекс для забеспячэння Сістэмы адзінства вымярэнняў Рэспублікі Беларусь у галіне лазернай тэхнікі і оптаэлектронікі”;
Цыбульская Людміла Сяргееўна, вядучы навуковы супрацоўнік установы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем”, кандыдат хімічных навук; Пазняк Сяргей Кандрацьевіч, вядучы навуковы супрацоўнік установы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем”, кандыдат хімічных навук; Перавознікаў Сяргей Сяргеевіч, навуковы супрацоўнік установы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем” - за работу “Распрацоўка функцыянальных пакрыццяў рознага прызначэння на аснове нікелю, вісмуту і аксідаў пераходных металаў”;
Шпак Аляксандр Пятровіч, дырэктар рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар эканамічных навук, прафесар; Кірэенка Наталля Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат эканамічных навук, дацэнт; Кандраценка Святлана Аляксандраўна, загадчык сектара рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат эканамічных навук, дацэнт; Байгот Лідзія Мікалаеўна, загадчык сектара рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат эканамічных навук, дацэнт; Гусакоў Гардзей Уладзіміравіч, навуковы супрацоўнік рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” - за работу “Дактрына нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2030 года”.

У намінацыі “Лепшая публікацыя аб навуцы” прэмію вырашана не прысуджаць.