Прадметам гэтага пагаднення стала супрацоўніцтва бакоў з мэтай развіцця дзелавых адносін, пашырэння ўнутрырэспубліканскіх і знешнеэканамічных сувязей, павышэння дзелавой актыўнасці, забеспячэння канкурэнтных пазіцый і прасоўвання прадукцыі на ўнутраным і знешніх рынках.
БелГПП і НАН Беларусі дамовіліся ажыццяўляць абмен інфармацыяй аб асноўных напрамках і тэндэнцыях развіцця рынку высокіх тэхналогій, аб прадпрыемствах, знешнеэканамічных арганізацыях і кампаніях, працэдурах рэгістрацыі прадпрыемстваў і прадстаўніцтваў замежных кампаній, наменклатуры экспарту і імпарту, кірмашах і выставах, аказваць адзін аднаму кансультацыйную дапамогу і садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні сімпозіумаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, аказваць садзейнічанне развіццю малога і сярэдняга бізнесу, пошуку гандлёвых партнёраў, сумесна арганізоўваць выставы і экспазіцыі арганізацый НАН Беларусі, садзейнічаць удзелу навуковых і навукова-тэхнічных арганізацый у выставачна-кірмашовых і кангрэсных мерапрыемствах у Беларусі і за мяжой.