Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.01.2018

НАН Беларусі падпісала Пагадненне аб супрацоўніцтве з Дзяржаўным Камітэтам судовых экспертыз

10 студзеня 2018 года адбыўся візіт у Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь дэлегацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімірам Гусаковым. Члены Бюро Прэзідыума, акадэмікі-сакратары аддзяленняў НАН Беларусі азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі работы, задачамі, функцыямі і матэрыяльна-тэхнічным абсталяваннем адзінага экспертнага ведамства. Вынікам сустрэчы стала падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж двума бакамі.

Данае Пагадненне накіравана на арганізацыю навуковых распрацовак НАН Беларусі для Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Сумеснае супрацоўніцтва створыць платформу для доўгачасовага і эфектыўнага ўзаемадзеяння, накіраванага на ўкараненне ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, стварэнне новых, удасканаленне і адаптацыю існуючых тэхнічных сродкаў для вырашэння задач у сферы судова-экспертнай дзейнасці.

Бакамі абмеркаваны вынікі і перспектывы сумесных навуковых даследаванняў навукова-практычнага цэнтра Дзяржаўнага камітэта і арганізацый НАН Беларусі, пытанні падрыхтоўкі навуковых кадраў і іншыя пытанні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Супрацоўніцтва з органамі Дзяржаўнага камітэта будзе праходзіць па некалькіх напрамках. Адным з іх з’яўляецца выкарыстанне Банка ДНК Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі пры правядзенні навуковых даследаванняў па напрамку судова-геномнай экспертызы. Для распрацоўкі эфектыўных тэхналогій судова-экспертнага даследавання псавання дэталей транспартных сродкаў супрацоўнікі камітэта атрымаюць доступ да абсталявання ДНУ “Інстытут парашковай металургіі”. Эксперты таксама зацікаўлены ў выкарыстанні лазерных установак Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава для ўстанаўлення характару і даўнасці паталагічных змен у біялагічных тканках чалавека. Варта адзначыць, што ў цяперашні час камітэтам распрацоўваюцца тэхналогіі даследавання фрагментаў драўніны для ідэнтыфікацыі месца вырастання дрэва.

Акрамя таго, Дзяржаўны камітэт зацікаўлены ў распрацоўцы камп’ютарных праграм на аснове алгарытмаў самаадукацыі (нейрасеткавыя сістэмы). Такія праграмныя прадукты запатрабаваны па многіх напрамках экспертна-крыміналістычных даследаванняў (напрыклад, у мэтах аператыўнага высвятлення асобы чалавека па базах даных). Абмяркоўваецца распрацоўка тэхналогій 3D-мадэлявання, спецыялізаваных сродкаў фіксацыі абстаноўкі месцаў здарэння, у тым ліку з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў.

Варта адзначыць, што ў рамках праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхнікі” на 2016-2020 гады Дзяржаўным камітэтам сумесна з Інстытутам біяарганічнай хіміі НАН Беларусі ўжо ажыццяўляецца распрацоўка і асваенне тэхналогій вытворчасці набораў рэагентаў для крыміналістычнай ДНК-ідэнтыфікацыі біялагічных узораў асобнах відаў дзікіх жывёл пры расследаванні спраў аб незаконным паляванні.