Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.01.2018

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі назвала Топ-10 вынікаў за 2017 год

На падставе вынікаў конкурсу па выніках 2017 года, праведзенага Камісіяй для ацэнкі матэрыялаў конкурсу “Топ-10” 2017 года, Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прызнаць Топ-10 вынікаў дзейнасці вучоных Акадэміі навук за 2017 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў.

Згодна з рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі № 4 ад 10 студзеня 2018 года, пераможцамі прызнаны:
1. Калектыў вучоных дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, - за фундаментальныя даследаванні і распрацоўку малагабарытнага мабільнага суперкамп’ютара для апрацоўкі вялікіх масіваў даных і рашэння задач высокадакладнага мадэлявання і праектавання;
2. Аўтарскі калектыў дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”, - за распрацоўку і сінтэз кампазіцыйных і нанаструктурных магнітных матэрыялаў, якія забяспечваюць высокія функцыянальныя СВЧ характарыстыкі і абарону вырабаў мікраэлектронікі ад дэстабілізуючых знешніх уздзеянняў;
3. Вучоныя дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - за стварэнне метадаў і праграм разліку аптычных сячэнняў атамных ядраў з гарантаванай дакладнасцю, што прымяняюцца пры вырашэнні навуковых і інжынерных задач атамнай энергетыкі;
4. Калектыў вучоных дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, - за ўстанаўленне малекулярнага механізма падаўлення імунітэту чалавека мікабактэрыямі Mycobacterium tuberculosis з мэтай стварэння процітуберкулёзных прэпаратаў новага пакалення;
5. Аўтарскі калектыў дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, - за выяўленне новага ўніверсальнага індыкатара антыаксідантнага патэнцыялу для дыягностыкі ўстойлівасці чалавека да акісляльнага стрэсу;
6. Федаровіч Сяргей Віктаравіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, - за ўстанаўленне механізма парушэнняў сінаптычнай перадачы ў нейронах у жывёл пры гіпаксіі, карэкцыя якіх дазваляе абараніць мозг ад пашкоджанняў пры ішэмічным інсульце;
7. Калектыў аўтараў дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, - за выяўленне і інактывацыю генаў рэгуляцыі біясінтэзу антымікробных метабалітаў у бактэрый, што дазваляе істотна павысіць прадукцыю мэтавых біялагічна актыўных злучэнняў і стварыць сродкі аховы раслін новага пакалення;
8. Вучоныя рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі”, - за стварэнне мікробнай кампазіцыі, якая спалучае ўласцівасці біяўгнаення, рэгулятара росту і біяфунгіцыду;
9. Аўтарскі калектыў дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, - за распрацоўку метадалогіі канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у транскрыбцыю і стварэнне першага поўнага беларускага лінгвістычнага даведніка;
10. Вучоныя дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, - за адкрыццё ў Палессі ўнікальных для сусветнай гістарычнай навукі славянскіх паселішчаў, а таксама раскрыццё працэсу фарміравання і развіцця раннеславянскай супольнасці на тэрыторыі Беларусі.

Узнагароджанне пераможцаў будзе прымеркавана да святкавання Дня беларускай навукі ў канцы студзеня 2018 года.