Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.01.2018

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р.Гусакова з Днём беларускай навукі

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі віншую вучоных нашай краіны, усіх, для каго навука з’яўляецца прызваннем, з прафесійным святам – Днём беларускай навукі!

Мінулы Год навукі ярка паказаў – дзякуючы мэтанакіраванай палітыцы кіраўніцтва краіны айчынная навуковая школа не толькі захавала сваю багатую спадчыну, але і атрымала новы імпульс развіцця. Сёння грамадства чакае ад вучоных прарыўных распрацовак, рашэння задач інавацыйнага і сацыяльна-эканамічнага прагрэсу Беларусі, умацавання пазіцый нашай краіны ў свеце і паляпшэння якасці жыцця беларускага народа.

У Акадэміі навук традыцыйна фарміруецца “ТОП-10” найбольш значных дасягненняў. Па выніках 2017 года ў яго ўвайшлі лепшыя вынікі дзейнасці вучоных Акадэміі навук у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Яны ахопліваюць галіны інфарматыкі і матэрыялазнаўства, атамнай энергетыкі і фармацэўтыкі, хіміі і мікрабіялогіі, археалогіі і лінгвістыкі. Гэта вынікі сусветнага ўзроўню!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце адзначыў: “Галоўнае адрозненне нашага часу – яго імклівы бег. Ісці крокам сёння раўнасільна прыпынку, стаяць – гэта адступаць назад. Мы пастаянна кудысьці спяшаемся, многае абавязаны паспець, каб наперадзе замаячыў той самы, жаданы вынік”. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў 2017 годзе “прыняты рашучыя меры па ўдасканаленні эканомікі, што немінуча прывядзе да змены нашага грамадства. Мы рызыкнулі зазірнуць за гарызонт, паставілі перад краінай мэты заўтрашняга дня. Дасягнуць іх – справа многіх гадоў!”.

Калі гаварыць пра вучоных, то сёння наша галоўная задача – увасобіць у жыццё прынятую на Другім з’ездзе вучоных Рэспублікі Беларусь Стратэгію “Навука і тэхналогіі: 2018-2040”. Сярод мэт – канцэнтрацыя фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і доследна-канструктарскіх работ на прыярытэтных напрамках, забеспячэнне актыўнага ўзаемадзеяння акадэмічнай, вузаўскай, галіновай і карпаратыўнай навукі, шырокае развіццё эфектыўных форм кааперацыі навукі, вытворчасці і адукацыі. Трэба адзначыць, што Акадэмія навук годна завяршыла мінулы год. Выкананы асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. За значныя дасягненні многія прадстаўнікі навукі былі ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод, адзначаны прэміямі НАН Беларусі. Таленавітым маладым вучоным прызначаны прэзідэнцкія стыпендыі.

Жадаю вам, дарагія сябры, не спыняцца на дасягнутым. Бо сёння толькі ў цесным узаемадзеянні з калегамі, з вядучымі вучонымі краіны і сусветных навуковых цэнтраў можна дабіцца сапраўды буйных вынікаў.

Творчых поспехаў вам, новых адкрыццяў, рэалізацыі смелых планаў!

Шчасця, дабрабыту, здароўя вам і вашым блізкім!

Упэўнены, што разам мы зможам усё!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік