На выставе навукова-тэхнічных дасягненняў на ўрачыстасцях, прысвечаных Дню беларускай навукі, НАН Беларусі прадставіла звыш 80 новых распрацовак і тэхналогій. Экспазіцыя НАН Беларусі складалася з 7 кластараў, звязаных з прыярытэтамі развіцця краіны: “IT-краіна: тэхналогіі штучнага інтэлекту”, “электроніка”, “нанаіндустрыя і адытыўныя тэхналогіі”, “касмічныя і беспілотныя тэхналогіі”, “хімічныя і біятэхналогіі, медыцына”, “прамысловыя тэхналогіі і новыя матэрыялы”, “гуманітарыстыка”.
Свае апошнія распрацоўкі прадставілі вучоныя 22 арганізацый НАН Беларусі. Многія распрацоўкі не маюць аналагаў не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Так, “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” прадставіў цэлую лінейку проціпухлінных прэпаратаў новага пакалення, якія выпускаюцца па распрацаваных уласных арыгінальных навукаёмістых тэхналогіях. Выпускаемая прадукцыя не мае аналагаў па шэрагу тэхналагічных рашэнняў, валодае высокай чысцінёй пры зніжэнні яе вартасці за кошт арыгінальных тэхналогій сінтэзу. Вучоныя гэтага Інстытута прадэманструюць і біялагічна актыўную дабаўку “Фітанол” адаптагеннага, агульнаўмацавальнага і імунастымулюючага дзеяння на аснове расліннага стэроіду. Дадзены прэпарат не мае аналагаў у свеце.
Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі прадставіў цэлы шэраг распрацовак у сферы IT-тэхналогій і тэхналогій штучнага інтэлекту. Сярод іх – эксперыментальны ўзор офіснага суперкамп’ютара з адмысловым праграмным забеспячэннем, які ўвайшоў у “Топ-10” вынікаў НАН Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2017 год. Таксама вучоныя паказалі і інтэлектуальную робататэхнічную сістэму для павышэння эфектыўнасці вывучэння сучасных ІТ-тэхналогій. Яна грунтуецца на ідэалогіі адкрытага праграмна-апаратнага забеспячэння, якое ўключае тры кампаненты: маштабіруемую апаратную платформу (калабаратыўны робат), праграмнае забеспячэнне з элементамі штучнага інтэлекту і сістэму тэхнічнага зроку, што дазваляе вырашаць цэлы шэраг задач без удзелу чалавека.
У экспазіцыі кластара “нанаіндустрыя і адытыўныя тэхналогіі” Інстытут цепла-і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі прадставіў свае апошнія распрацоўкі – айчынныя ўзоры спецыялізаванага абсталявання для вырабу палімерных і кампазіцыйных вырабаў, навуковага прыборабудавання асісціравання, планавання аперацый, падрыхтоўкі імплантаў.