Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.02.2018

Новая інавацыйная магістарская спецыяльнасць занесена ў класіфікатар Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве ІПНК НАН Беларусі

У адпаведнасці са стратэгіяй “Навука і тэхналогіі: 2018-2040”, прынятай на II З’ездзе вучоных РБ, па ініцыятыве Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі абгрунтавана і занесена ў Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь “Спецыяльнасці і кваліфікацыі” (АКСК) інавацыйная магістарская спецыяльнасць 1-31 80 18 “Адытыўныя тэхналогіі”. Новая спецыяльнасць мае высокі патэнцыял для развіцця экспарту адукацыйных паслуг і супрацоўніцтва з вядучымі сусветнымі цэнтрамі ў галіне індустрыяльных тэхналогій.