У міжнародным семінары прымуць удзел прадстаўнікі ПРААН у Беларусі, Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (выканаўца праекта), Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, навуковых арганізацый, якія абменьваюцца генетычнымі рэсурсамі з іншымі краінамі, прадстаўнікі Казахстана і Таджыкістана, якія рэалізуюць дадзены праект.
Адкрыюць семінар Клаўдыё Кьярола, каардынатар выканання глабальнага праекта Рэгіянальнага офіса Праграмы развіцця ААН у Еўропе і Цэнтральнай Азіі (Стамбул) і Корбут А.Н, намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Мэта Нагойскага пратакола рэгулявання доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання на справядлівай і роўнай аснове выгад ад іх прымянення да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці – забяспечыць сумеснае выкарыстанне на справядлівай і роўнай аснове выгад ад прымянення генетычных рэсурсаў, да якіх адносіцца любы матэрыял расліннага, жывёльнага, мікробнага ці іншага паходжання, які змяшчае функцыянальныя адзінкі спадчыннасці, і які ўяўляе фактычную або патэнцыйную каштоўнасць, а значыць уся біялагічная разнастайнасць Рэспублікі Беларусь. Гэта – расліны, жывёлы, штамы мікраарганізмаў, калекцыі гатункаў і насення, сельскагаспадарчых культур і г.д.
Фактычна, выкананне краінай палажэнняў Нагойскага пратакола азначае гарантаванае атрыманне выгад ад выкарыстання генетычных рэсурсаў уласнай краіны і гатоўнасць адпаведна прадастаўляць выгады краінам-пастаўшчыкам генетычных рэсурсаў.
За дадатковай інфармацыяй пра мерапрыемства можна звяртацца па тэл. 8(017) 399 85-75 або па электроннай пошце belarusnpabs@gmail.com