Мэта сустрэчы – інфармаванне аб рэалізацыі Праграмы “ДНК-ідэнтыфікацыя” (“Распрацоўка інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы і індывідуальных асаблівасцей чалавека на аснове вывучэння генафондаў рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы” 2017-2021 гг.).
Перад прадстаўнікамі рэспубліканскіх і саюзных СМІ з дакладамі выступілі: Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Кільчэўскі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава, член-карэспандэнт Сяргей Красны і начальнік Дзяржаўнай установы “Навукова-практычны цэнтр Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь” Андрэй Цецюеў.
Журналісты наведалі структурныя падраздзяленні інстытута (лабараторыі генетыкі чалавека, Цэнтра калектыўнага карыстання “Геном”, Рэспубліканскага банка ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў).