На семінары выступяць вядучыя расійскія і беларускія вучоныя, якія займаюцца праектаваннем будучыні і даследуюць лічбавую рэальнасць: У.У.Іваноў, Г.Г.Малінецкі, А.А.Лазарэвіч, В.І.Аршынаў, А.В. Калеснікаў, В.Г. Буданаў, С.М. Сірэнка, У.Я. Лепскі, І.М. Вольнаў і інш., якія прадстаўляюць такія навуковыя інстытуты як: Інстытут прыкладной матэматыкі імя М.В. Келдыша РАН, Інстытут філасофіі НАН Беларусі, Інстытут філасофіі РАН, Інстытут кіравання (Вылічальнага цэнтра імя В.А.Дародніцына), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В.Ламаносава, Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя М.Э.Баўмана і інш.
Тэматыка семінара ўключае пытанні эканомікі лічбавага свету і крыптавалют, адукацыйнай робататэхнікі, мастацтва новай эпохі і рэфлексіўнага кіравання, новых транспартных сістэм і інш. Лейтматыў канферэнцыі – выбар будучыні, чалавек лічбавай эпохі і навуковыя праблемы, якія стаяць перад вучонымі Саюзнай дзяржавы.
У рамках семінара адбудзецца прэзентацыя сумеснага беларуска-расійскага праекта “Міждысцыплінарныя даследаванні развіцця складаных чалавекамерных сістэм на аснове рэфлексіўных падыходаў з пазіцый постнекласічнай рацыянальнасці”, які выконваўся супрацоўнікамі Інстытута прыкладной матэматыкі імя М.В.Келдыша РАН і Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
Акрамя таго, у праграме прадугледжана прэзентацыя кнігі “Контуры лічбавай рэальнасці: Гуманітарна-тэхналагічная рэвалюцыя і выбар будучыні”, падрыхтаванай беларуска-расійскім аўтарскім калектывам.