Для юных чытачоў была арганізавана выстава кніг і рукапісаў Максіма Гарэцкага з фондаў ЦНБ НАН Беларусі, падрыхтавана пазнавальная праграма. На сустрэчу з моладдзю быў запрошаны беларускі вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі, пляменнік Максіма Гарэцкага - Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі. Звяртаючыся да дзяцей, Радзім Гаўрылавіч павіншаваў усіх са святам роднай мовы і заўважыў, што мова для кожнага народа - самы дарагі скарб, які трэба берагчы і захоўваць. А таксама падзяліўся ўспамінамі пра свайго бацьку Гаўрылу Іванавіча і дзядзьку Максіма Іванавіча Гарэцкіх.
Школьнікаў зацікавілі расказы арганізатараў кніжнай выставы пра сям’ю М. Гарэцкага, шматлікія кнігі якой захоўваюцца па гэты дзень у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі.
Больш падрабязна пра мерапрыемства на сайце ЦНБ імя Я.Коласа НАН Беларусі