У прэзентацыі выставы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марціньш Вірсіс, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, прадстаўнікі вядучых бібліятэк г. Мінска, выкладчыкі і студэнты ВНУ, вядомыя гісторыкі, журналісты. Госці адзначылі значнасць узаемадзеяння нашых дзяржаў у галіне культуры, што садзейнічае ўмацаванню дружбы і добрасуседскіх адносін. Дырэктар Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага Універсітэта Вента Кацарэ расказала, што дадзеная выстава пабывала ўжо ў 15 краінах свету, нязменна выклікаючы вялікую цікавасць. У Беларусі выстава экспануецца ў трэці раз, а ў сталіцы яна ўпершыню.
Для наведвальнікаў выстава будзе адкрыта ў холе першага паверха бібліятэкі да 30 сакавіка. Час працы з 9:00 да 19:30.
Больш падрабязна пра выставу на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі