Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.02.2018

24-25 лютага адбылася Зімовая спартакіяда сярод арганізацый НАН Беларусі

24-25 лютага на базе санаторыя “Іслач” прайшла Зімовая спартакіяда-2018 сярод арганізацый НАН Беларусі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 30 арганізацый НАН Беларусі. Спартыўныя каманды спаборнічалі за прызавыя месцы ў лыжных гонках, камбінаванай эстафеце і перацягванні каната.

Вынікі спартакіяды
1 месца - НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі
2 месца - Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава
3 месца - Фізіка-тэхнічны інстытут