Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі прадставіў на выставе свае найноўшыя дасягненні ў галіне лазернай фізікі і оптыкі. Масквічам, гасцям сталіцы Расіі і спецыялістам з розных краін будуць паказаны ўзоры імпульсных эрбіевых лазераў з дыёднай накачкай, спецыяльна прызначаныя для выкарыстання ў прыладах, што эксплуатуюцца ў шырокім дыяпазоне тэмператур і схільных да ўдарных і вібрацыйных нагрузак. Таксама будуць прадэманстраваны працуючыя ўзоры неадымавых лазераў з дыёднай накачкай і сістэм на іх аснове. Дадзеныя лазерныя сістэмы знаходзяць шырокае прымяненне ў навукова-даследчых і тэхналагічных работах, у спектраскапіі, медыцыне і спецыяльным прызначэнні. У цяперашні час найноўшыя лазеры, распрацаваныя навукоўцамі Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі, пастаўляюцца ў краіны Блізкага і Далёкага замежжа. Сярод іх – Расія, Кітай, Германія, Францыя, ЗША, Карэя і інш.
Выстава “Фатоніка. Свет лазераў і оптыкі - 2018” праходзіць з 27 лютага па 2 сакавіка 2018 года ў Маскве і з’яўляецца самай маштабнай падзеяй галіны ў Расіі. Штогод яе наведваюць больш за 8 тысяч чалавек. У гэтым годзе агульная плошча выставы складае больш за 8 тысяч квадратных метраў. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі 180 арганізацый з 14 краін свету.