Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.02.2018

У НАН Беларусі пройдзе форум па праблеме раку шчытападобнай залозы

2 сакавіка 2018 года (пятніца) у 9.30 у НАН Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці 66, канферэнц-зала) адбудзецца адкрыццё канферэнцыі з міжнародным удзелам “Рак шчытападобнай залозы: мультыдысцыплінарны падыход да паталогіі”, прысвечанай памяці акадэміка НАН Беларусі Я.П. Дзямідчыка і члена-карэспандэнта НАН Беларусі Ю.Я. Дзямідчыка.

У форуме прымуць удзел вядучыя анколагі Беларусі, Расіі, Японіі, Германіі, Казахстана і інш. Плануецца, што з прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звернецца вядомы хірург-анколаг Субраманіян Самасундарам – заснавальнік і дырэктар Еўразійскай федэрацыі анкалогіі і Навукова-адукацыйнага цэнтра “Еўразійская анкалагічная праграма “ЕАФО”, Гурына Ганна Яўгенаўна – кіраўнік Еўразійскага супрацьракавага фонду і іншыя вядучыя спецыялісты.

На канферэнцыі будуць разгледжаны такія актуальныя пытанні, як: праблемы стану здароўя насельніцтва, пацярпелага ў выніку тэхнагенных катастроф: урокі Чарнобыля і Фукусімы, найноўшыя метады лячэння і дыягностыкі раку шчытападобнай залозы; будзе зроблены аналіз захворвання на рак шчытападобнай залозы ў пацярпелага насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Падыход да прэсы - 9.15.

Праграма форуму