Больш за трэць супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі складае моладзь. Маладыя навукоўцы прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх напрамках даследаванняў, штогод выступаюць на шматлікіх канферэнцыях і выпускаюць дзясяткі публікацый у Беларусі і за яе межамі. Разам з тым, як адзначаюць арганізатары, наспела патрэба ў стварэнні зручнай пляцоўкі для пастаяннай навуковай камунікацыі паміж маладымі навукоўцамі ў самім Інстытуце.