Мэта сустрэчы – інфармаванне грамадскасці напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі аб рэалізацыі Праграмы Саюзнай дзяржавы “Прамень”, аб узаемадзеянні беларускіх і расійскіх вучоных, а таксама пра апошнія распрацоўкі навукоўцаў Інстытута.
Перад прадстаўнікамі рэспубліканскіх і саюзных СМІ з дакладамі выступілі: дырэктар Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Мікалай Казак, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Віталій Плаўскі, загадчык лабараторыі радыёфатонікі Сяргей Малышаў. Журналісты наведалі структурныя падраздзяленні інстытута (лабараторыю аптычнай дыягностыкі, лабараторыю фізікі і тэхнікі паўправаднікоў і лабораторыю лазернай тэхнікі і тэхналогій).