Даклад будзе прысвечаны прафесійнай актыўнасці і самаідэнтыфікацыі жанчын-вучоных, іх каштоўнасным арыентацыям, фактарам, якія ўплываюць на эфектыўнасць навуковай дзейнасці жанчын, магчымасцям прасоўвання па кар’ернай навуковай лесвіцы, уплыву замужжа і мацярынства, а таксама гендарных стэрэатыпаў на навуковую дзейнасць жанчын.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць электронную форму
Інтэлектуальны клуб “Жанчыны ў філасофіі” – гэта дыскусійная пляцоўка, створаная на базе Інстытута філасофіі НАН Беларусі ў снежні 2016 года. Мэтай клуба з’яўляецца плённы дыялог, усталяванне і пашырэнне прафесійных кантактаў жанчын, якія займаюцца філасофіяй, стварэнне ўмоў для павышэння статусу жанчын у філасофіі, забеспячэння дадатковых магчымасцей для прафесійнай самарэалізацыі; садзейнічанне навуковаму супрацоўніцтву паміж жанчынамі ў філасофіі, пашырэнне партнёрскіх сувязей і дзелавых кантактаў паміж жанчынамі-філосафамі ў Беларусі і свеце; і інш.