Нацыянальную акадэмію навук Беларусі на выставе прадстаўляла рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На статычнай экспазіцыі прадпрыемства ў выставачным цэнтры ADNEC дэманстраваліся мадэлі серыйна выпускаемых беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) “Бусел М40”, “Бусел М50”, “Буравеснік”, “Буравеснік МБ”, БЛА на базе дырыжабля, стэнд па навучанні аператараў і аналізу тэлеметрыі БЛА, а таксама перспектыўная распрацоўка – БЛА “Ястраб” з павялічанай грузападымальнасцю да 120 кг. У наведвальнікаў выклікалі вялікую зацікаўленасць тэхналогіі стварэння і вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў рознага прызначэння, галіна іх прымянення, адзначаны высокі ўзровень і тактычныя характарыстыкі вырабляемых комплексаў.