Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.03.2018

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае юбілею акадэміка Любові Хатылёвай

12 сакавіка 2018 года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Любові Уладзіміраўны Хатылёвай, акадэміка НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР, выдатнага вучонага ў галіне генетыкі і біятэхналогіі раслін.

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае юбілею Любові Уладзіміраўны Хатылёвай і 69-й гадавіне яе навуковай, педагагічнай і грамадскай дзейнасці. Павіншаваць акадэміка прыйшлі Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, члены Прэзідыума НАН Беларусі, вядучыя навукоўцы краіны, вучні Любові Уладзіміраўны. Калектыў Інстытута генетыкі і цыталогіі, вучні і калегі сардэчна павіншавалі Любоў Уладзіміраўну і выказалі ёй сваю ўдзячнасць, глыбокую павагу і пашану за самаадданую працу, талент і майстэрства, за вернасць высокаму прызванню, уважлівыя і чулыя адносіны да людзей. Усе прысутныя пажадалі дарагому настаўніку і вучонаму з вялікай літары моцнага здароўя і новых здзяйсненняў на карысць генетычнай навукі!