Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.03.2018

У Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі адкрыта інавацыйная магістарская праграма “Адытыўныя тэхналогіі”

Загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь №187 ад 12.03.2018 года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па ўзгадненні з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі адкрыта інавацыйная магістарская праграма 1-31 80 18 “Адытыўныя тэхналогіі”, уключаная ў Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2009 “Спецыяльнасці і класіфікацыі”.

Упершыню ў рэспубліцы будзе распачата падрыхтоўка спецыялістаў для ўстойлівага развіцця лічбавых вытворчасцей на аснове адытыўных тэхналогій.