Пачаты прыём заявак на XI аб’яднаны Міжнародны водна-хімічны форум
Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі пачаў прыём заявак на ўдзел у XI аб’яднаным Міжнародным водна-хімічным форуме, які пройдзе з 22 па 25 мая 2018 года ў горадзе Мінску на базе Інстытута. Прыняць удзел у Форуме можна ў якасці слухача або з вусным / стэндавым дакладам.
Атрымаць больш поўную інфармацыю і падаць заяўку на ўдзел у форуме можна на сайце ІФАХ НАН Беларусі.