Мэта сустрэчы – інфармаванне грамадскасці напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі аб рэалізацыі Праграмы Саюзнай дзяржавы “СКІФ-Нетры”.
З асноўным дакладам аб выкананні Праграмы “СКІФ-Нетры” выступіў намеснік Генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Сяргей Круглікаў. Перад прадстаўнікамі рэспубліканскіх і Саюзных СМІ з інфармацыяй выступілі выканаўцы праграм. Журналісты наведалі структурныя падраздзяленні інстытута, Рэспубліканскі суперкамп’ютарны цэнтр калектыўнага карыстання і аддзел інтэлектуальных інфармацыйных сістэм.
У прэс-туры прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 20 сродкаў масавай інфармацыі. Сярод іх – інфармацыйныя агенцтвы БЕЛТА, Мінск-навіны, газеты “Камсамольская праўда”, “Еўразійская праўда”, “Звязда”, “Народная газета”, “Саюзнае Веча”, Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё і інш.