Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.03.2018

Пра актуальныя пытанні захавання і рэстаўрацыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны расказалі журналістам прадстаўнікі НАН Беларусі

16 сакавіка ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Актуальныя пытанні захавання і адраджэння (рэстаўрацыі) аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Леанідавіч Лакіза; загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалагічных навук Таццяна Васільеўна Валодзіна.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі абмеркавалі праблемы захавання культурнай спадчыны, што набывае асаблівую актуальнасць у Год малой радзімы, прывялі станоўчыя прыклады правядзення рэстаўрацыйных работ, а таксама расказалі аб праблемах выкарыстання арнаментаў, фальклору ў масавай культуры і сувенірнай прадукцыі.