У форуме таксама прынялі ўдзел: губернатар Калужскай вобласці Анатолій Артамонаў, мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент, старшыня камітэта Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў Сяргей Гаўрылаў, намеснік дырэктара Дэпартамента МЗС РФ Ігар Мазго, дэпутаты і святары , навукоўцы і журналісты 25 дзяржаў Блізкага і Далёкага замежжа.
З вялікім дакладам на канферэнцыі выступіў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, прафесар Ігар Катляроў. У дакладзе была падкрэслена істотная роля праваслаўнай царквы ў вырашэнні праблем беларускага грамадства і мэтанакіраваная праца па фарміраванні маральных каштоўнасцей людзей. Злучэнне намаганняў царквы і грамадскасці дапамагаюць захоўваць і прымнажаць спадчыну папярэдніх пакаленняў, захоўваць стабільнасць у грамадстве, – падкрэслівалася ў дакладзе.
Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі праблемы няроўнасці і канфрантацыі ў сучасным свеце, а таксама пытанні захавання стабільнасці. У ходзе канферэнцыі прафесар Ігар Катляроў сустрэўся з многімі яе ўдзельнікамі, абмеркаваў пытанні далейшага супрацоўніцтва, правядзення сумесных мерапрыемстваў, запрасіў іх на навуковыя форумы, якія адбудуцца ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі ў бягучым годзе.