Мерапрыемства прайшло на базе Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Журналісты наведалі структурныя падраздзяленні цэнтра.
Перад прадстаўнікамі рэспубліканскіх і саюзных СМІ з інфармацыяй пра мэты і задачы новай праграмы выступілі Мікалай Бакач – намеснік генеральнага дырэктара, Уладзімір Пярэдня – галоўны навуковы супрацоўнік, загадчыкі лабараторый Іван Лабоцкі і Максім Наўныка. З распрацоўкамі эксперыментальнага завода журналістаў азнаёміў начальнік аддзела Аляксандр Блізнюк.
У прэс-туры прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 20 сродкаў масавай інфармацыі. Сярод іх – тэлеканалы Сталічнае тэлебачанне і МТРК “Мір”, газеты “Камсамольская праўда”, “Еўразійская праўда”, “Звязда”, “Народная газета”, “Саюзнае Веча”, радыё “Беларусь”, Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё і інш.