Плануецца, што на выставе будуць прадстаўлены экспазіцыі: “Сучасная прамысловая аўтаматызацыя”, “Інавацыі ў матэрыялазнаўстве”, “Адытыўныя тэхналогіі, 3D прынтары”, “Аэракасмічныя тэхналогіі”, “Тэхналогіі віртуальнай рэальнасці, штучны інтэлект”, “Робататэхніка. Прамысловыя робатызаваныя маніпулятары. Аўтамабілі-робаты, беспілотныя транспартныя сродкі”, “Нанаструктурныя матэрыялы і нанатэхналогіі ў электроніцы, машынабудаванні”. Шырока будзе прадстаўлена тэма “Лічбавая трансфармацыя прамысловага сектара эканомікі, бізнесу і грамадства”, “Развіццё інтэрнэту Рэчаў” і “Воблачныя сэрвісы”.
Акрамя выставачнай праграмы “ТехИнноПром” у праграме Беларускага прамысловага форуму прадугледжана 23 спецыялізаваных мерапрыемствы. У іх ліку – пленарнае пасяджэнне “Беларусь – месца інтэграцыі Захаду і Усходу. Будучае развіццё прамысловага патэнцыялу рэспублікі”. Традыцыйна ў рамках форуму будуць працаваць – “Кірмаш інавацыйных распрацовак”, міжнародны сімпозіум “Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць”, міжнародны навукова-практычны сімпозіум “Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама Кааперацыйная біржа “Навука і прамысловасць – стратэгія інавацыйнага супрацоўніцтва”, Біржа субкантрактаў у прамысловасці, конкурс зваршчыкаў Беларусі з міжнародным удзелам, семінары і прэзентацыі ўдзельнікаў.
Дзе: пр. Пераможцаў 20/2 (Футбольны манеж), Мінск
Калі: з 29 мая - па 1 чэрвеня
Рэжым работы: 29-31 мая з 10.00 да 18.00 | 1 чэрвеня з 10.00 да 16.00