Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.04.2018

Музей старажытнабеларускай культуры і сярэдняя школа № 147 г. Мінска запрашаюць на адкрыццё выставы дзіцячых работ

Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і сярэдняя школа № 147 г. Мінска запрашаюць на адкрыццё выставы дзіцячых работ, створаных выхаванцамі школы. У прэзентацыі выставы, якая адбудзецца ў 15:00 5 красавіка 2018 г. па адрасе г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, прымуць удзел прадстаўнікі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, арганізатары выставачнага праекта і, вядома, галоўныя героі мерапрыемства – аўтары мастацкіх твораў, вучні сярэдняй школы № 147 г . Мінска.

Выстава адкрыта для наведвання з 6 красавіка штодня акрамя суботы і нядзелі з 9:00 да 17:30.

Уваход свабодны.

Выстава “Кола святаў” – гэта першы праект з ліку запланаваных, якія пройдуць у 2018 г. у Музеі старажытнабеларускай культуры, у сярэдняй школе № 147 г. Мінска і на іншых пляцоўках сталіцы. Усе яны аб’яднаны ідэяй, пакладзенай у аснову абвяшчэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2018 года Годам малой Радзімы.