На працягу ўсяго тыдня ўдзельнікі турніру прадстаўлялі свае рашэнні задач у галіне хіміі, фізікі, біялогіі, экалогіі і медыцыны. Беларускія студэнты прадэманстравалі годны вынік – студэнт БДУ узяў дыплом I ступені ў асабістым заліку.
Пераможцам СТЭНД-2018 стала зборная каманда “Модуль Юнга” з Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Чалябінскага дзяржаўнага ўніверсітэта (абодва – Чалябінск, РФ) і Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Новасібірск, РФ).
Другое месца заняла каманда “Bigfoot”, якая прадстаўляе Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі (Кіеў, Украіна).
Трэцяе месца заняла каманда “Аператар Ы”, зборная Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі (Кіеў, Украіна) і Універсітэта Экс-Марсэль (Марсэль, Францыя).