Дадзены семінар – гэта чарговае мерапрыемства Беларуска-кітайскага даследчага цэнтра філасофіі і культуры, створанага ў 2017 годзе ў рамках супрацоўніцтва Інстытута філасофіі НАН Беларусі, Лінаньскага педагагічнага ўніверсітэта. Дзейнасць цэнтра дазваляе пашырыць партнёрскія сувязі з інстытутамі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук, якая нароўні з універсітэцкімі навуковымі цэнтрамі Кітая разглядаецца як стратэгічны партнёр у сферы сацыяльна-гуманітарных і філасофскіх даследаванняў.
У мэтах замацавання супрацоўніцтва ў галіне філасофіі і культуры 25 красавіка 2018 г. тамсама было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам філасофіі НАН Беларусі і Нацыянальным інстытутам сацыяльнага развіцця Кітайскай акадэміі грамадскіх навук.
Пасля падпісання пагаднення адбылася сустрэча акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені з кітайскай дэлегацыяй. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел: начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва НАН Беларусі Уладзімір Падкапаеў, дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатолій Лазарэвіч, рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі Ігар Ганчаронак.
Бакі абмяняліся актуальнай інфармацыяй аб арганізацыі навуковай, адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці арганізацый, а таксама намецілі напрамкі далейшага сумеснага супрацоўніцтва.