Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.04.2018

Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2019 г.

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. № 367 “Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных”, аб’яўлены рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2019 г. Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук – да 35 гадоў, вучоных без ступені – да 30 гадоў (па стане на 1 студзеня 2018 года), якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці. Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

Дакументы саіскальнікаў, аформленыя ў адпаведнасці з усталяванымі правіламі і падпісаныя кіраўніком арганізацыі, прадстаўляюцца да 11 чэрвеня 2018 года ў аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, 406. Электронная версія заявачных матэрыялаў накіроўваецца на адрас: olga@presidium.bas-net.by

Больш падрабязна з інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца тут.