Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і міжнародныя арганізацыі “Сетка цэнтраў рэлятывісцкай астрафізікі” ICRANet, Цэнтральная еўрапейская ініцыятыва. Адметнай асаблівасцю канферэнцыі з’яўляецца тое, што ўпершыню ў Беларусі ў канферэнцыі ўдзельнічаюць такія міжнародныя калабарацыі як найбуйнейшая ў свеце абсерваторыя імя П’ера Ажэ (Pierre Auger, Аргенціна) для назірання касмічных прамянёў звышвысокіх энергій; абсерваторыя-комплекс чаранкоўскіх тэлескопаў H.E.S.S. (Намібія); касмічная абсерваторыя Радыеастрон (Расія); міжнародная сетка робатызаваных тэлескопаў Майстар (Расія); будучая касмічная місія Гама-400.
У рамках канферэнцыі быў падпісаны пратакол аб намерах паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Інстытутам фізікі Расійскай акадэміі навук (ФІАН).
Канферэнцыя праходзіць у Беларусі ўжо ў трэці раз, што робіць нашу краіну цэнтрам прыцягнення для астрафізікаў з усяго свету.
Вэб-сайт коференцыі: http://www.icranet.org/zeldovich3