Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.04.2018

Завяршыла работу сесія Агульнага сходу НАН Беларусі

Сёння завяршыла работу сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы краіны. Са Справаздачай аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2017 годзе і задачах на 2018 год выступіў Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Кільчэўскі. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык выступіў з дакладам “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Перад пачаткам сесіі Агульнага сходу Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў паведаміў журналістам, што перспектыўнымі задачамі на 2018 год для вучоных з’яўляецца стварэнне найноўшых фармацэўтычных прэпаратаў і “разумных матэрыялаў” для розных галін (машынабудавання, будаўніцтва, у тым ліку дарожнага). Вучоныя таксама будуць працаваць над новымі сартамі раслін і сельскагаспадарчымі машынамі, якія павінны быць канкурэнтаздольнымі на рынку. “Акадэмія навук працуе ў кантэксце сусветнай навукі, і па ўсіх напрамках мы ставім амбіцыйныя задачы”, – адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН.

Па выніках работы сесіі Агульнага сходу прынята Пастанова “Аб зацвярджэнні справаздачы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2017 год”, Пастанова “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і Пастанова “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб выбарах членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.