Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.05.2018

У НАН Беларусі пройдзе XI Міжнародны водна-хімічны форум

З 22 па 25 мая 2018 года ў НАН Беларусі адбудзецца XI Міжнародны водна-хімічны форум. У 2018 годзе арганізатарамі Форума выступаюць Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Нацыянальны даследчы ўніверсітэт “Маскоўскі Энергетычны Інстытут” і Расійскі хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт імя Д. І. Мендзялеева.

Мэта правядзення Форуму – інфармаванне спецыялістаў аб перадавых замежных і айчынных тэхналогіях водападрыхтоўкі і водаачысткі ў розных галінах прамысловасці, матэрыялах і абсталяванні, вопыце іх прымянення і ўкаранення ў практыку, прасоўванне перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак.

З праграмай форуму можна азнаёміцца тут.