У праграме сустрэчы – дэманстрацыя фільма аб рабоце 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі (каля 10 мін.), выступленні удзельнікаў 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, прадстаўнікоў кіраўніцтва Акадэміі навук, навуковых інстытутаў, вядомых вучоных.
8 лістапада 2017 года быў дадзены ўрачысты старт 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. На лядовы кантынент для працягу работ па будаўніцтве станцыі і правядзенні навуковых даследаванняў у рамках заданняў дзяржаўнай праграмы па засваенні Антарктыды адправіліся сем удзельнікаў. Ім трэба было не толькі правесці ўстаноўку модуляў, забяспечыць іх увод у працоўны стан, але і выканаць вялікі комплекс навуковых даследаванняў у адпаведнасці з праграмай, у якую ўваходзяць: вывучэнне стану і маніторынг навакольнага асяроддзя Антарктыкі ў месцы базірвання станцыі; даследаванне стану азонасферы, ультрафіялетавай радыяцыі, клімату і іншых прыродных параметраў Антарктыкі; дэталёвыя даследаванні наземных і марскіх біялагічных рэсурсаў Антарктыкі з мэтай ацэнкі перспектыў іх далейшага выкарыстання; апрабаванне распрацаванага спецыяльна для Антарктыкі прыборнага абсталявання (радыёметры, магнітометры, лідары і інш.) для даследавання снежнага і ледзянога покрыва, воднага асяроддзя, атмасферы, горных парод і іншае; геалагічныя, геафізічныя, геахімічныя і інш. даследаванні зямной паверхні і марскога дна каля берагоў Антарктыды з мэтай ацэнкі яе мінеральнага патэнцыялу.
14.40–падыход да прэсы