12 чэрвеня 2018 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Роднае слова на прасторах Беларусі». Ад НАН Беларусі у ёй прынялі удзел:
Каваленя Аляксандр Аляксандравіч − акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі;
Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч − першы намеснік па навуковай рабоце дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік;
Капылоў Ігар Лявонавіч − дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
Саверчанка Іван Васільевіч − дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар;
Гніламёдаў Уладзімір Васільевіч − галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік;
Гаранін Сяргей Лявонцьевіч − намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі абмяркавалі пытанні важнасці нацыянальнай мовы як часткі айчыннай духоўнай культуры і гістарычнай спадчыны; выпрацоўкі адносін да нацыянальнай мовы як да найважнейшага атрыбута дзяржаўнасці і незалежнасці краіны; павышэння беларускамоўнай кампетэнцыі сучаснага беларускага грамадства; навуковага забеспячэння развіцця беларускай мовы; супрацоўніцтва вучоных-гуманітарыяў і педагогаў краіны з навуковым і метадычным часопісам «Роднае слова» як знакавым выданнем, якое комплексна прэзентуе найлепшыя дасягненні айчынных і замежных вучоных у галінах філалогіі, педагогікі, культуралогіі і мастацтвазнаўства.
Фота газета Навука