Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.06.2018

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае на міждысцыплінарны майстар-клас па актывізацыя крэатыўнасці

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае на міждысцыплінарны майстар-клас “Актывізацыя крэатыўнасці: мадэль 5+”. Мерапрыемства адбудзецца ў 15:00 14 чэрвеня 2018 г. па адрасе: вул. Сурганава 1, к.2, аўд. 302 (3-ці паверх).

Важным кампанентам навукова-даследчай дзейнасці з’яўляецца ўменне ствараць арыгінальныя ідэі, крытычна асэнсоўваць устояныя падыходы ў вырашэнні навуковых праблем, аптымізаваць працэс навуковых пошукаў. У сучасным інавацыйна арыентаваным грамадстве наватарства, творчы характар, крэатыўнасць выступаюць неад’емным спадарожнікам інжынернага, прыродазнаўчанавуковага і гуманітарнага мыслення. У фокусе майстар-класа знаходзіцца праблема актывізацыі крэатыўнасці асобы ў адзінстве такіх яе элементаў, як нестандартнае мысленне, ментальная гнуткасць, стрэсаўстойлівасць, вынаходніцтва, самаактуалізацыя. Прапануецца знаёмства з аўтарскай мадэллю крэатыўнасці і механізмамі яе ажыццяўлення, пабудаванай па замежных і айчынных аналагах.

Майстар-клас прызначаны для магістрантаў, аспірантаў, маладых вучоных, навуковых работнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблематыкай крэатыўнасці і асобаснага росту. Вядучы: кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, спецыяліст у галіне логікі, тэорыі творчасці Дзмітрый Валянцінавіч Ермаловіч.

Для ўдзелу ў майстар-класе трэба зарэгістравацца ў анлайн-форме: https://goo.gl/forms/lvyIyJcopBlY3S2o2