Дні беларускай навукі праводзяцца кіраўніцтвам Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія, сумесна з Універсітэтам Кальяры, Сусветнай супольнасцю даўгалецця і пад патранажам Пасольства Беларусі ў Італіі.
Запланаваны афіцыйныя візіты беларускай навуковай дэлегацыі ў суправаджэнні Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Кальяры Джузэпэ Карбоні ў Прэзідыум Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія і сустрэча з кіраўніком аддзела міжнародных адносін Рэгіянальнага Урада Джаванай Меддэ.
Развіццё супрацоўніцтва з Універсітэтам Кальяры будзе абмяркоўвацца на афіцыйных перагаворах з удзелам рэктара Універсітэта прафесара Марыі Дэль Зомпа, прарэктара па міжнародным супрацоўніцтве прафесара Алесандры Каручы і прарэктара па навуковых даследаваннях прафесара Мікаэлы Марэлі, а таксама ў рамках практычных сустрэч і перагавораў, у тым ліку ў лабараторыях навуковых цэнтраў Універсітэта Кальяры.
Важная частка мерапрыемстваў праграмы будзе прысвечана далейшаму развіццю супрацоўніцтва ў галіне даследаванняў, звязаных з даўгалеццем і нутрыгеномікай, у сувязі з чым для беларускай дэлегацыі запланавана наведванне лабараторыі Сусветнай супольнасці даўгалецця. Дадзеная арганізацыя створана на Сардзініі для вывучэння і ацэнкі пытанняў даўгалецця і прапаганды актыўнага ладу жыцця сярод насельніцтва сталага ўзросту.
Цырымонія закрыцця Дзён беларускай навукі на Сардзініі адбудзецца 9 чэрвеня 2018 года ў зале пасяджэнняў Гарадскога савета дэпутатаў мэрыі г. Кальяры.