Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.06.2018

У НАН Беларусі адбудзецца Рэспубліканскі круглы стол “Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры”

21 чэрвеня 2018 года у 10.00 ў НАН Беларусі (вул. Сурганава, д.1, корп.2, канферэнц-зала 302) адбудзецца Рэспубліканскі круглы стол “Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры”.

Нацыянальная літаратура з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту, культурнай адметнасці, асаблівасцей грамадскага жыцця і гістарычнага шляху беларускага народа. Адзначанае неабходна падкрэсліць і асэнсаваць менавіта да 90-годдзя НАН Беларусі і ў Год малой радзімы таму, што адно з найбольш актуальных пытанняў сучаснасці, якое хвалюе прадстаўнікоў гуманітарнай навукі, – фарміраванне нацыянальнай свядомасці і любові да сваёй краіны на падставе мастацкіх твораў.

Мэта круглага стала: абмеркаванне асноўных дасягненняў прыгожага пісьменства ў адлюстраванні жыцця сучаснай Беларусі і асэнсаванне перспектыў далейшага развіцця мастацкай літаратуры суверэннай Беларусі.

Тэматычныя напрамкі работы круглага стала:

  • чалавек і час у сучаснай літаратуры Беларусі;
  • надзённае ў літаратурна-мастацкім адлюстраванні сучаснікаў;
  • родны кут у творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў;
  • экалагічная і ваенная праблематыка беларускай літаратуры трэцяга тысячагоддзя;
  • развіццё нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай глабалізацыі;
  • сацыяльная адказнасць і выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя;
  • родная мова як аснова нацыянальнай культуры і літаратуры;
  • нацыянальная літаратура і сучасны стан гуманітарнай навукі і культуры.

    Рэгістрацыя – 21 чэрвеня з 9.30 да 10.00 гадзін.
    Пачатак работы круглага стала ў 10.00 гадзін.