Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.06.2018

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у XV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы - 2.0'18”

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае прыняць удзел маладых вучоных (у тым ліку студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў) у XV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы - 2.0'18” (29 кастрычніка – 1 лістапада 2018, Мінск). У рамках канферэнцыі прадугледжваецца правядзенне секцыйных і міждысцыплінарных пасяджэнняў, майстар-класаў, панэльных дыскусій і іншых мерапрыемстваў, прысвечаных дзейнасці маладых вучоных. Работа канферэнцыі будзе арганізавана на англійскай, рускай і беларускай мовах.

Работа канферэнцыі будзе арганізавана па наступных секцыях:
1. Аграрныя навукі;
2. Біялагічныя навукі;
3. Гуманітарныя навукі і мастацтва;
4. Медыцынскія навукі;
5. Фізіка, матэматыка і інфарматыка;
6. Фізіка-тэхнічныя навукі;
7. Хімія і навукі аб Зямлі;
8. Першы крок у навуку

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 1 верасня 2018 г. прайсці электронную рэгістрацыю па адрасе: https://goo.gl/forms/7WsjSpWFYUHU7zqf1 і падаць праз электронную форму наступныя дакументы:
- матэрыялы аб’ёмам 12000-15000 тыс. знакаў (падрабязная інструкцыя па афармленні матэрыялаў у дадатку);
- экспертнае заключэнне аб магчымасці публікацыі матэрыялаў у адкрытым друку (у электронным выглядзе адсканаваны дакумент)
- водгук эксперта – прызнанага вучонага ў адпаведнай галіне ведаў на матэрыялы.

Арганізацыйная інфармацыя пра канферэнцыю на сайце Савета маладых вучоных НАН Беларусі: http://smu-nanb.by/conf2018

Важныя даты:
1 верасня 2018 г. – заканчэнне прыёму матэрыялаў канферэнцыі;
15 верасня 2018 г. – другое інфармацыйнае паведамленне;
Да 15 верасня 2018 г. – рассылка персанальных запрашэнняў;
Да 1 кастрычніка 2018 г. – аплата арганізацыйнага ўзносу;
29 кастрычніка - 1 лістапада 2018 г. – правядзенне канферэнцыі.

Больш падрабязна пра афармленне матэрыялаў і ўмовах удзелу ў ПРЫМАЦАВАНЫМ ФАЙЛЕ