Мерапрыемства арганізавана Саветам маладых вучоных Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з мэтай абмеркавання актуальных выклікаў і перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія выконваюць НДР у галіне эканомікі, устаноў вышэйшай адукацыі, Еўразійскай эканамічнай камісіі і сродкаў масавай інфармацыі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала “Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі: праблемы і шляхі вырашэння” звярнуліся акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя і дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Бельскі.
У рамках мерапрыемства абмяркоўваліся стрымліваючыя фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця і перспектыўныя напрамкі ўдасканалення сацыяльнай, макраэканамічнай, знешнеэканамічнай, прамысловай і інавацыйнай палітыкі Беларусі.
Падводзячы вынікі пасяджэння, дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Бельскі павіншаваў усіх вучоных-эканамістаў з прафесійным святам – Днём эканаміста.