Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.09.2018

12-14 верасня 2018 года Палескі аграрна-экалагічны інстытут правядзе VIII Міжнародную навуковую канферэнцыю “Прыроднае асяроддзе Палесся і навукова-практычныя аспекты рацыянальнага рэсурсакарыстання”

12-14 верасня 2018 года Дзяржаўная навуковая ўстанова “Палескі аграрна-экалагічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” праводзіць на базе адпачынку “Белае возера” (Брэсцкі раён) VIII Міжнародную навуковую канферэнцыю “Прыроднае асяроддзе Палесся і навукова-практычныя аспекты рацыянальнага рэсурсакарыстання”. Навукоўцы збяруцца, каб абмеркаваць праблемы прыродакарыстання ў трансгранічным цэнтральна-еўрапейскім рэгіёне Палесся, абмяняцца вопытам іх вырашэння ў розных рэгіёнах і краінах, падрыхтаваць навукова-абгрунтаваную канцэпцыю трансгранічнага кластара па эфектыўным выкарыстанні кліматычных, водных, мінеральна-сыравінных і біялагічных рэсурсаў у вырашэнні праблем устойлівага развіцця Палесся.

Сярод тэматычных напрамкаў работы канферэнцыі: водныя рэсурсы і рэгіянальны агракліматычны патэнцыял; захаванне ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці ва ўмовах антрапагеннай трансфармацыі прыроднага асяроддзя; глебы, меліярацыя і экалагічная бяспека сельскагаспадарчай вытворчасці; лугавыя экасістэмы і праблемы інтэнсіўнай кормавытворчасці; эколагабяспечная трансфармацыя адходаў і другасныя матэрыяльныя рэсурсы; знікаючыя населеныя пункты і сучасныя стратэгіі землекарыстання; трансгранічныя прыродныя комплексы, аб’екты і экалагічная сетка; культурна-гістарычная і прыродна-этнаграфічная своеасаблівасць Палесся; трансгранічны кластар “Еўрапалессе” і перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне прыродакарыстання.

Праграма канферэнцыі