Юбілейная сесія МААН пройдзе на платформе Міжнароднага кангрэса па інтэлектуалізацыі эканомікі. У навукова-арганізацыйных мерапрыемствах Кангрэса прымуць удзел каля 500 прадстаўнікоў навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў розных дзяржаў.
У праграму Кангрэса ўваходзіць правядзенне пяці Міжнародных навуковых канферэнцый: “Міжакадэмічнае ўзаемадзеянне і актуальныя выклікі сучаснасці”, “Сістэма “навука-тэхналогіі-інавацыі”: метадалогія, вопыт, перспектывы”, “Стратэгія развіцця эканомікі Беларусі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы”, “Беларуская навука ва ўмовах мадэрнізацыі” і XVII Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі” (РІНТІ 2018.).
У рамках форуму “РІНТІ – 2018” 20 верасня з 9.30 да 14.00 (вул Сурганава, 6) будзе арганізавана выстава апошніх распрацовак вучоных Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі ў галіне інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій (штучнага інтэлекту).