Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.09.2018

20-21 верасня 2018 года ў НАН Беларусі праходзіць юбілейная сесія Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук

20-21 верасня 2018 года ў НАН Беларусі праходзіць юбілейная сесія Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, прысвечаная 25-годдзю арганізацыі. У яе рабоце прымаюць удзел кіраўнікі акадэмій навук краін СНД і іншых дзяржаў, вядомыя вучоныя. На сесіі МААН плануецца абмеркаваць прыняцце дакументаў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці асацыяцыі, збліжэнне пазіцый акадэмій навук, рэалізацыю сумесных праектаў. Па выніках мерапрыемства будзе таксама прынята рэзалюцыя.

Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук афіцыйна была створана 23 верасня 1993 года ў Кіеве. З 2017 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі стала выконваць функцыі базавай акадэміі навук у арганізацыйным і метадычным суправаджэнні МААН, а кіраўніком асацыяцыі быў абраны Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў. Вышэйшы кіруючы орган Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук – Савет МААН. На сёння ў Асацыяцыю ўваходзяць 13 паўнапраўных і 6 асацыіраваных членаў. У складзе МААН дзейнічаюць 17 навуковых саветаў.