Кітайская субстанцыя Валсартан вытворчасці кампаніі Zhejiang Huahai Pharmaceuticals на прадпрыемстве “Акадэмфарм” не закупляецца і не выкарыстоўваецца. Таму спажыўцам не варта турбавацца ў дачыненні якасці нашых прэпаратаў.
Таксама звяртаем увагу спажыўцоў і спецыялістаў на новыя прэпараты “Акадэмфарм”:
- Ніцэгралін-НАН – прэпарат, які паляпшае мазгавы і перыферычны кровазварот;
- Разутацін – прэпарат, які зніжае ўтрыманне халестэрыну ў крыві;
- Лазар Н - камбінаваны прэпарат, які зніжае артэрыяльны ціск.
Больш канкрэтна з гэтым і ўсімі вырабленымі “Акадэмфарм” прэпаратамі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце прадпрыемства www.academpharm.by