У склад МААН прыняты Кітайская акадэмія навук, Акадэмія навук правінцыі Цзянсу (КНР) і Чарнагорская акадэмія навук і мастацтваў.
На пасяджэнні прыняты шэраг пастаноў Савета МААН, якія тычацца становішча Асацыяцыі, яе навуковых саветаў, падрыхтоўкі 66-га бюлетэня МААН, афіцыйнага сайта Асацыяцыі і інш.
З нагоды 25-годдзя МААН членам Асацыяцыі ўручаны юбілейныя медалі.
Мерапрыемствы юбілейнай сесіі завяршыліся сімвалічнай цырымоніяй высадкі дрэў у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Удзельнікі дэлегацый высадзілі тры дзясяткі саджанцаў грэцкага арэха.