Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.09.2018

Агенцтва па касмічных даследаваннях НАН Беларусі паведамляе, што на наступным тыдні экіпаж 56-й экспедыцыі Міжнароднай касмічнай станцыі пакіне станцыю

Агенцтва па касмічных даследаваннях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паведамляе, што па інфармацыі, якая паступіла ад удзельнікаў 31-га Міжнароднага Кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які адбыўся ў г. Мінску з 9 па 15 верасня 2018 г., на наступным тыдні экіпаж 56- й экспедыцыі Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) пакіне станцыю.

У сераду, 3 кастрычніка, камандзір 56-й экспедыцыі Эндру Фойстэл перадасць кіраванне МКС камандзіру 57-й экспедыцыі Аляксандру Герсту. У чацвер, 4 кастрычніка, касманаўты Эндру Фойстэл, Алег Арцем’еў, Рычард Арнольд пакінуць МКС і вернуцца на Зямлю.

На 11 кастрычніка запланаваны старт касмічнага карабля “Саюз-МС-10”, які даставіць на МКС экіпаж 57-й экспедыцыі ў складзе астранаўта НАСА Ніка Хейга і расійскага касманаўта Аляксея Аўчыніна.

Падзеі, якія адбываюцца на МКС, можна глядзець аn-line сайце www.nasa.gov