На семінары будуць асветлены пытанні прымянення біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў на аснове мезенхімальных ствалавых клетак, фібрабластаў скуры і дэндрытных клетак у анкалогіі, стаматалогіі, афтальмалогіі і хірургіі. З дакладамі выступяць прадстаўнікі ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі”, УА “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”, ДУА “Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.
Семінар адбудзецца 4 кастрычніка 2018 г. у 15:00 у канферэнц-зале № 2 СК “Чыжоўка Арэна” (вул. Ташкенцкая, 19).